Два гады на шляху да лічбавага ТБ

15 мая 2015

98,2 працэнта насельніцтва можа прымаць якасна новую кацінку. Зрэшты, Беларусь адна з першых краін ва Усходняй Еўропе, якая завяршыла ўсе працэдуры адключэння аналагавага вяшчання раней за агавораны тэрмін. Згодна з падпісанай Жэнеўскай канвенцыяй 2006 года аб развіцці лічбавага ТБ, усе еўрапейскія краіны павінны поўнасцю перайсці на новы фармат да 17 чэрвеня 2015 года. Пра тэхналогію, якая на першы погляд як быццам нябачная, у рэпартажы Дзмітрыя Цітова.

Беларусь поўнасцю пераведзена ў лічбавы фармат. Адключэнне аналагавага сігналу адбылося позна ноччу. На галоўнай перадаючай станцыі краіны ў Калодзішчах супрацоўнікі працавалі ў штатным рэжыме і адчулі гістарычны момант, націснуўшы ўсяго толькі адну кнопку.

Розніца паміж лічбай і аналагам відавочная. Гэта старое абсталяванне, якое займае большую частку. А гэта новенькі лічбавы перадатчык. Яго галоўная перавага - гэта якасць карцінкі. Да таго ж забяспечаная трансляцыя і бясплатнага сацыяльнага пакета. У яго ўваходзяць восем тэлепраграм і адна радыёпраграма.

У бітве лічбы супраць аналагу перамагае той, у каго лепшая якасць карцінкі і больш аб'ёмнае гучанне. Высокая дакладнасць - HD - гэта ўжо рэальнасць. Мацнейшы той, хто больш устойлівы да перашкод і ловіць на адной частаце некалькі праграм. Аналаг прайграе і ў сельскай мясцовасці. Падключыўшы прыстаўку, на звычайную антэну зараз можна злавіць цэлы набор паслуг, параўнальны з кабельным тэлебачаннем.

90 працэнтаў жыхароў краіны з'яўляюцца абанентамі кабельнага тэлебачання. Для іх, дарэчы, нічога не зменіцца. Для ўладальнікаў старых нялічбавых тэлевізараў кабельныя аператары падаюць сігнал у ранейшым, аналагавым фармаце.

У чарзе за прыстаўкай сёння ў асноўным дачнікі. Такімі гарачымі абяцаюць быць і ўсе выхадныя. Прылада каштуе каля 400 тысяч.

Першай станцыю ад аналагавага сігналу адключылі ў Асіповічах летам 2013 года.

Менавіта з гэтага часу і запрацавала гарачая тэлефонная лінія 172 па пытаннях лічбавага тэлебачання. За два гады паступіла каля 300 тысяч званкоў з усіх куткоў Беларусі.

А вось і апошнія станцыі, якія адышлі ад старога сігналу. Гэта не толькі самы галоўны перадаючы цэнтр у Калодзішчах. Сёння адключыліся ў Салігорску, Старых Дарогах, Тракеніках, Мазыры, Століне, Крупках, Бычысе і Браславе. Пераход на лічбу - гэта не даніна модзе, а тэхнічная неабходнасць.

Згодна з міжнароднымі абавязацельствамі, прынятымі ў Жэневе 9 гадоў таму, з аналагам ва ўсім свеце павінны развітацца сёлета 17 чэрвеня. І Беларусь адной з першых сярод краін Усходняй Еўропы гэтыя абавязацельствы выканала.

Большасць тэлевізараў трэцяга-чацвёртага пакалення, якія выпускаюць у тым ліку і айчынныя вытворцы, ловяць лічбавы сігнал. А калі тэхніцы за 30, давядзецца купляць прыстаўку. Яна падыходзіць практычна да любога ТБ. З лічбай скарачаецца спажыванне электраэнергіі як на перадаючых станцыях, так і дома. Два гады пераводу на лічбу не прайшлі дарэмна. Можна ўжо праверыць на практыцы ўсе апошнія тэхнічныя навінкі. Ад 3D тэхналогій да ip-tv.