Духавы аркестр ГУУС Мінска пацвердзіў статус заслужанага

22 ноября 2023
Заслужаны двойчы! Духавы аркестр ГУУС Мінска напярэдадні пацвердзіў высокі статус. За сваю паўвекавую гісторыю калектыў наведаў з канцэртамі мноства куткоў былога Савецкага Саюза. Аркестр удзельнічае ў гарнізонных разводах, рытуалах прыняцця прысягі і розных святочных цырымоніях. Кожныя пяць гадоў пацвярджае перад журы свой статус.

У складзе аркестра - супрацоўнікі міліцыі розных званняў. Усе яны сумяшчаюць творчасць і службу ва ўпраўленні ўнутраных спраў.