ДТЗ стала прычынай затору ў Мінску

2 февраля 2022

Высвятляюцца абставіны аварыі, якая здарылася ў сталіцы на мясцовым праездзе паміж вуліцамі Ваўпшасава і Ілімскай. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель Subaru не ўлічыла ўмовы надвор'я і стан пакрыцця - выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з аўтамабілем Volkswagen. У выніку загінуў пасажыр Subaru. Супрацоўнікі ДАІ рэкамендуюць вадзіцелям ўлічваць дадзеныя акалічнасці і выбіраць для руху альтэрнатыўны маршрут.

"Газель" сутыкнулася з аўтамабілем хуткай меддапамогі

ДТЗ на Даўгінаўскім тракце. Вадзіцель "Газелі" выязджаў на галоўную дарогу і не прапусціў машыну хуткай дапамогі. У выніку аўто сутыкнуліся. У момант ДТЗ медыкі перавозілі жанчыну з грудным дзіцем. На шчасце, ніхто з іх не пацярпеў. Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць праверку па факце здарэння.