Падземная транспартная артэрыя трымае паўднёвы курс. У сталіцы працягваецца будаўніцтва трэцяй лініі метро - ад станцыі "Парк Дружбы народаў" і "Камароўскай" да "Пярэспы" і "Прафсаюзнай". Працягласць тунэляў - звыш 8 кіламетраў. Так, другі ўчастак звяжа мікрараёны Курасоўшчына і Зялёны Луг. Зараз на будпляцоўцы - падрыхтоўчыя работы, прадугледжаны 6 вузлоў. На аб'екце працуюць 150 чалавек, усяго ж будуць задзейнічаны амаль паўтысячы спецыялістаў.
Працягваецца і будаўніцтва першай часткі Зеленалужскай лініі. Гэта тры станцыі метро: "Аэрадромная", "Немаршанскі сад" і "Слуцкі гасцінец". Працэнт гатоўнасці высокі: маналітныя работы практычна завершаны, пачалі аздабленне і мантаж абсталявання.
Будаўніча-мантажныя работы на станцыі "Слуцкі гасцінец" выкананы на 80 %. Працэс кругласутачны. Першыя станцыі трэцяй лініі метрапалітэна адкрылі ў лістападзе 2020-га. Чарговы транспартны апгрэйд і важныя адкрыцці мінчане чакаюць у канцы наступнага года.














