Дружба даўжынёю ў 8 тысяч кіламетраў

16 июня 2014

Токіа працягвае дапамагаць беларускім жыхарам, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Сёлета ў рамках дабрачыннай праграмы Карані травы пасол Японіі ў Беларусі пабываў у Мазыры. А для гарадскога радзільнага дома госці прывезлі сучасны апарат УГД, які дазволіць праводзіць даследаванні цяжарных жанчын на ранніх тэрмінах цяжарнасці і дыягнаставаць дзіцячыя паталогіі.


Сама ж праграма грантавай дапамогі Карані травы раёнам, якія пацярпелі ад Чарнобыля, дзейнічае ў Беларусі ўжо больш за 10 гадоў.