Старажытную біклагу паказалі ў Брэсце

18 мая 2020
Рэдкі артэфакт паказалі ў Брэсце. На ўсеагульны агляд выставілі старажытную біклагу. Гэта драўляная пасудзіна для вады або віна. Яна праляжала ў зямлі 800 гадоў. Знайшлі яе падчас раскопак гарадзішча. Артэфакт экспануюць у асобнай вітрыне. Мэта праекта - прыцягнуць увагу турыстаў да асобных прадметаў, якія раскрываюць гісторыю горада.

Убачыць самыя рэдкія артэфакты музея "Бярэсце" можна не выходзячы з дому. Фота прадметаў, якія яшчэ ніколі не экспанаваліся, выстаўляюць у сацсетках. Што пакажуць наступным разам, пакуль трымаюць у сакрэце.