Ікона Ісуса Хрыста з часціцай цярновага вянка дастаўлена ў Беларусь

22 февраля 2016

Старажытная праваслаўная рэліквія – абраз Ісуса Хрыста з часцінкай цярновага вянка – упершыню прыбыла ў Беларусь. Ікона захоўваецца ў саборы Парыжскай Божай Маці. Сталічныя вернікі змогуць пакланіцца святыні ў Свята-Духавым кафедральным саборы да серады, потым яе перанясуць у Аляксандра-Неўскі храм, дзе рэліквія прабудзе да 20 сакавіка. Затым абраз адправіцца ў Гродна і Жыровічы.

іераманах Сергій (Брыч), клірык Свята-Духава кафедральнага сабора г. Мінска:

"Гэта найвялікшая святыня, агульнахрысціянская. Мы з глыбокім і вялікім хваляваннем чакалі гэты абраз. І, слава Богу, гэта святыня, найвялікшая святыня прыбыла ў наш горад. Вышэйшая боская воля, што гэты абраз прыбыў напярэдадні вялікага посту".

Паводле Евангелля, цярновы вянок з'явіўся, каб узмацніць пакуты Хрыста. Яго сплялі рымскія воіны і ўсклалі на галаву Збавіцеля.