Старажытнаўсходнюю тэхніку малявання на вадзе развіваюць у Мінску

28 мая 2020
Сутнасць эбру - у нанясенні карцінкі на спецыяльна падрыхтаваную вадкасць (з вады і экстрактаў раслін). Фарбы робяць з пудры мінералаў, наносяць іх кроплямі, а затым пэндзлямі фарміруюць узоры. Фінальны варыянт пераносяць на паперу, таксама можна выкарыстоўваюць дрэва або тканіну. У такой тэхніцы можна ствараць не толькі абстракцыі, краявіды і нават партрэты. Узоры ў тэхніцы эбру можна пераносіць не толькі на карціны, але і, напрыклад, на блакноты і ўпрыгажэнні, таксама можна дэкараваць тэкстыль і шпалеры.