Старажытнае пахаванне выяўлена ў Бялыніцкім раёне

6 Верасня 2013

22 магільныя камяні могуць належаць да часоў Вялікага Княства Літоўскага. Мясцовыя гісторыкі ўжо выказалі здагадку, што тут могуць быць пахаваны воіны войска князя Свідрыгайла. Выявілі камяні мясцовыя леснікі. Зараз знаходкай заняліся бялыніцкія краязнаўцы.



Характэрна, што старажытнае пахаванне суседнічае з сучаснымі могілкамі. А мясцовыя жыхары аб існаванні гэтых камянёў ведаюць даўно. Пра тое, што валуны маюць нейкую гістарычную каштоўнасць, ніхто нават не падазраваў.




Папулярныя

Рэкамендуемыя