Дранікі афіцыйна атрымалі статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

15 мая 2022

Дранікі, таркаванка, бабка зараз афіцыйна нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць краіны. У дзяржаўны спіс уключылі не пэўную страву, а традыцыі падрыхтоўкі з цёртай бульбы. Рашэнне аднагалосна прынята рэспубліканскай навукова-метадычнай радай пры Міністэрстве культуры. Так, зараз на кантролі дзяржавы 235 народных рэцэптаў, якія мелі рызыку знікнуць. Прыгатаванне зафіксавалі эксперты культурнага ведамства ў 66 раёнах. Гастранамічны брэнд Беларусі не будзе мець ДАСТ, але пры гэтым абавязкова павінен выпякацца са свежапрыгатаванага цеста і ўручную. Агенцтва тэленавін першым разабрала рэцэпт ідэальных дранікаў. Матэрыял "Галоўнага эфіру" на YouTube-канале АТН.