Сёння можна датэлефанавацца мясцовым уладам і вырашыць набалелыя пытанні

28 мая 2016

Сёння да поўдня можна датэлефанавацца мясцовым уладам і вырашыць набалелыя пытанні. Самі прадстаўнікі Мінгарвыканкама і абласных выканкамаў гавораць, што такая форма працы эфектыўная: тэлефанаванняў усё менш. Прамыя лініі таксама правядуць старшыні гарадскіх і раённых выканкамаў, іх намеснікі і кіраўнікі спраў. Выйдуць на сувязь і ў некаторых міністэрствах і ведамствах.