Дажынкі пройдуць у Мядзеле 29 верасня

18 сентября 2018

Мінская вобласць рыхтуецца да галоўнага свята хлебаробаў! Фестываль-кірмаш "Дажынкі" пройдзе у Мядзеле дваццаць дзявятага верасня. Горад амаль поўнасцю гатовы да святочных мерапрыемстваў. Добраўпарадкаваныя вуліцы і двары. Сярод новых і знакавых аб'ектаў - амфітэатр і гасцініца. Прыедзе вялікая дэлегацыя - больш за шэсцьсот чалавек.

Наталля Якубіцкая, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў: "Мы адрамантавалі 8 дамоў па капітальным рамонце і 32 дамы па бягучым рамонце. Знакавыя аб'екты, на якія нададзена ўвага, - гэта амфітэатр на 984 пасадачныя месцы. Таксама гэта гасцініца, якую мы адкрыем разам з аддзелам ЗАГС. Там адбудзецца ўрачыстая цырымонія шлюбу маладой пары".

Іна Барыева, намеснік старшыні Мядзельскага райвыканкама: "Мы аб'явілі своеасаблівы квест: можна паездзіць па раёне і пазнаёміцца з саламянымі скульптурамі. Іх сёлета каля 20 у Мядзельскім раёне. Гэта цэлыя кампазіцыі".

Агульны каравай у Мінскай вобласці сёлета перавысіў мільён трыста сорак тысяч тон. Зараз працягваецца ўборка кукурузы. Агульны намалот ужо 70 000 тон. Да канца сезона гэтая лічба павялічыцца больш як у тры разы.