Дажджлівае надвор'е захаваецца на ўсёй тэрыторыі Беларусі

5 июля 2017

У цэлым па Беларусі, як і прагназавалі раней, сёння будзе ветрана. Дажджлівае надвор'е захаваецца. Паводле інфармацыі сіноптыкаў, з 15 гадзін чакаюцца моцныя навальніцы. А вось ліпеньскія халады паступова адыдуць. На поўдні краіны - да 22 цяпла.