Дажджы, моцны вецер і навальніцы прагназуюць у Беларусі 16 мая

16 мая 2023
Дажджы і моцны вецер прагназуюць у Беларусі 16 мая, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на  Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераменная воблачнасць. Уначы па заходняй палове, раніцай і днём у многіх раёнах пройдуць дажджы. Днём месцамі магчымыя навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 4-9 метраў за секунду, у асобных раёнах парывы да 14 метраў за секунду, днём па поўначы месцамі да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-15 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 16-22 градусаў, а па паўднёва-ўсходняй палове месцамі да 24 градусаў.