Камфортная прахалода пад акампанемент дажджу чакае жыхароў Мінскай вобласці ў гэтыя выхадныя. У суботу тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 7 да 15 градусаў. Раніцай на большай частцы тэрыторыі цэнтральнага рэгіёна магчымы кароткачасовыя дажджы і туман. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Днём паветра прагрэецца да 24 градусаў.
Няўстойлівае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі чакаецца і ў першай палове наступнага тыдня. Пры гэтым вернецца спёка.













