Дажджы і навальніцы чакаюць беларусаў у гэтыя выхадныя

23 июня 2023

Навальніцы, дажджы і... спякота. Сёння ў некаторых рэгіёнах краіны слупок тэрмометра паднімецца да +30.

З-за надвор'я ў шматлікіх рэгіёнах абмежавана або зусім забаронена наведванне лясоў. Так, у Віцебскай вобласці лясны масіў цалкам закрыты для адпачывальнікаў.

Ужо заўтра аб сабе заявіць чарговы атмасферны фронт. Акрамя дажджоў і навальніц, ён прынясе і паніжэнне тэмпературы да 18 цяпла. У нядзелю асаблівых змяненняў чакаць не варта.