Дождж і мокры снег у прагнозах сіноптыкаў на выхадныя

13 декабря 2019
Па-восеньску дажджлівае надвор'е чакае мінчан у выхадныя дні. Пра каляндарную зіму нагадае толькі мокры снег, які пройдзе месцамі па Мінскай вобласці. Заўтра ў сталіцы на працягу дня ападкі, тэмпература паветра каля нуля і ўдзень, і ноччу. Парывы ветру да 13 метраў за секунду. У нядзелю характар надвор'я значна не зменіцца - уначы нуль градусаў, днём 3-4 цяпла, мокры снег з дажджом амаль па ўсёй тэрыторыі вобласці.

Новы тыдзень таксама не прынясе марозных дзён. Па прагнозах сіноптыкаў, толькі бліжэй да наступных выхадных слупкі тэрмометраў пачнуць апускацца ў начныя гадзіны.