Дайсці да кожнага

19 февраля 2014
Сетка магазінаў Еўраопт працягвае развіваць высокія стандарты гандлю.
Прычым не толькі ў буйных гарадах, але і райцэнтрах. Прычына - жаданне спажыўцоў - да якога Еўраопт не можа не прыслухацца. Больш за тое, кампанія гатова пайсці на смелы эксперымент і даказаць, што нават на вёсцы гандаль можа стаць прыбытковай справай.

Дайсці да кожнага… або Чаму пакупнікі так чакаюць адкрыцця новых магазінаў Еўраопт, у рэпартажы Вольгі Халадовіч.


Іх становіцца ўсё больш, што не можа не радаваць спажыўцоў. Магазіны сеткі Еўраопт зараз можна ўбачыць не толькі ў вялікіх гарадах, але і ў райцэнтрах. У новы гандлёвы аб'ект у Буда-Кашалёве пакупнікі нават прыязджаюць з просьбай - адкрыйце ў нас Еўраопт.
Яго пабудавалі ўсяго за 9 месяцаў, і зараз мясцовыя жыхары купляюць усё і адразу ў адным месцы. Да гэтага ездзілі ў Гомель.

Скідкі, акцыі і самы вялікі выбар свежай гародніны і садавіны. Разам з Еўраоптам рэгіянальны ўзровень гандлю не саступае сталічнаму.

Сетка Еўраопт - гэта не толькі шырокі асартымент тавараў, нізкія цэны і свежая прадукцыя. Гэта яшчэ і высокі стандарт абслугоўвання кліентаў. Тут вам заўсёды дапамогуць вызначыцца з выбарам. Прычым зробяць гэта з нязменнай усмешкай. Чым я магу вам дапамагчы?

Еўраопт ідзе ў вёску. Гэты буйны рытэйлер у самай глыбінцы гатовы пабудаваць не проста магазіны, а гандлёвыя цэнтры. Ужо гатовы праект для сельскай мясцовасці. Рэалізаваць які кампанія можа ў рэкордна кароткія тэрміны - усяго за 2 месяцы.

Андрэй Зубкоў, генеральны дырэктар сеткі магазінаў Еўраопт: Пасля разліку бізнес-мадэлі мы гаворым, што ў кожным раёне мы гатовы адкрыць ад 6 да 12 магазінаў у вёсках і аграгарадках. Такія магазіны будуць размяшчацца на адлегласці 5-7 кіламетраў. Такім чынам, можна дастаткова хутка палепшыць якасць гандлёвага абслугоўвання на вёсцы. У якасці эксперыменту мы гатовы ўзяць любы раён, дзе спажыўкааперацыя сёння стратная.

У гандлёвых цэнтрах, плошчай 600 квадратных метраў, будзе прадстаўлена харчовая і прамысловая група тавараў. А таксама будматэрыялы, цырульня, аптэка, пункт нарыхтоўкі грыбоў і ягад. У маленькія і аддаленыя вёскі, дзе пражываюць усяго 1-2 чалавекі, Еўраопт гатовы запусціць аўтамагазіны. Адкрыццё новых магазінаў - гэта, вядома ж, прыток інвестыцый і стварэнне новых працоўных месцаў. Акрамя таго, гэта паўплывае на развіццё рэгіёну ў цэлым. Але самае галоўнае такая сістэма, прапанаваная Еўраоптам, выведзе гандаль на вёсцы на прынцыпова новы ўзровень якасці.