Больш як 70 працэнтаў беларусаў аказваюць давер арміі. 62-працэнтнай падтрымкай у насельніцтва карыстаюцца праваахоўныя органы краіны. Такія даныя былі агучаны па выніках маштабнага сацыялагічнага даследавання "Беларусь. Меркаванне аб будучыні". Эксперты звязваюць такія даныя з запытам у насельніцтва на бяспеку і парадак.
Больш як 44 % беларусаў лічаць, што за мінулы год палепшылася абароназдольнасць краіны. У цяперашні час геапалітычных турбулентнасцяў тэма абароны меж застаецца адной з самых актуальных і знаходзіцца на пастаянным кантролі кіраўніка дзяржавы. Практычна штодня да нашых меж сцягваюць новыя воінскія падраздзяленні з бронетэхнікі і ўзброенай пяхоты. Мы бачым гэтыя рухі і аператыўна на іх рэагуем.
Давер арміі аказваюць больш як 70 % беларусаў
18 декабря 2021













