Дасудовая дамова аб супрацоўніцтве

10 марта 2014
Беларускія дэпутаты абмяркоўваюць законапраект аб увядзенні дасудовай дамовы аб супрацоўніцтве. Ці дапаможа яна ў раскрыцці злачынстваў? Гэта своеасаблівая дамова паміж падазроным і следствам. Першы абяцае цалкам садзейнічаць у раскрыцці злачынства, а сілавікі - змякчыць пакаранне для злачынца. Напрыклад, за ўчыненне крадзяжу ў асабліва буйным памеры тэрмін можам быць з 10 гадоў пазбаўлення волі паменшаны да 5, гэта значыць, удвая. Кожны выпадак будзе разглядацца індывідуальна.

Прыняць законапраект парламентарыі плануюць у першым чытанні на вясновай сесіі. Калі ён будзе зацверджаны, то да канца года ў Крымінальным кодэксе Беларусі з'явіцца новы закон. Падобныя дамовы аб супрацоўніцтве дзейнічаюць у шматлікіх краінах: у ЗША, Вялікабрытаніі, Італіі, Ізраілі, Францыі і ў Расіі - з 2009 года.