Датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па змяненнях Канстытуцыі пачалося сёння ва ўсіх рэгіёнах, у тым ліку ў сталіцы і вобласці.
Усяго ў цэнтральным рэгіёне 929 участкаў для галасавання і мільён 136 тысяч грамадзян, унесеных у спісы для волевыяўлення. Толькі ў Смалявіцкім раёне такіх 39,5 тысячы чалавек. Тут створаны 31 участак для галасавання, адразу два з іх знаходзяцца ў будынку раённага цэнтра рамёстваў. Таму і самі памяшканні аформлены з каларытам: удзельнікі рэферэндуму, акрамя ўдзелу ў галасаванні, могуць азнаёміцца з творчасцю мясцовых народных умельцаў. На кожным з участкаў працуюць назіральнікі.
Актыўныя ў першы дзень датэрміновага галасавання і жыхары сельскай мясцовасці цэнтральнага рэгіёна. Так, на ўчастак у пасёлку Усяж Смалявіцкага раёна сёння прыйшлі многія шматдзетныя сем'і, а таксама тыя, хто працуюць на аб'ектах сельскай гаспадаркі.
Прагаласаваць на рэферэндуме датэрмінова можна па субботу, 26 лютага, уключна. Гэта можна зрабіць у пэўны час: з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00. Асноўны ж дзень рэферэндуму - нядзеля, 27 лютага.













