Датэрмінова выбраць курс сваёй краіны беларусы змогуць з 22 да 26 лютага.
Час працы ўчасткаў з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00 з аўторка па суботу. У нядзелю, у асноўны дзень галасавання, з 8 да 20. Аддаць голас можна не толькі па месцы рэгістрацыі, але і на ўчастку па месцы часовага пражывання пры прад’яўленні адпаведнага дакумента. Нагадаем, на рэспубліканскі рэферэндум выносіцца пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?". Будуць два варыянты адказу: "так" або "не". Згодна з Выбарчым кодэксам, рашэнні, якія будуць прынятыя на рэферэндуме, уступяць у сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.













