Датэрмінова пачалі галасаваць сёння і вайскоўцы

6 сентября 2016

Так, на сталічным участку 664 Уруцкай выбарчай акругі галасуюць толькі вайскоўцы і іх сем'і. Дарэчы, датэрміновае галасаванне сёння не праходзіць на ўчастках, створаных у бальніцах, санаторыях і курортных установах. Там спісы выбаршчыкаў будуць сфарміраваныя за два дні да выбараў. Самі выбары пройдуць у гэтых установах 11 верасня.