Дарожны збор ад тэхагляду могуць адвязаць ужо ў пачатку наступнага года

26 ноября 2020

Новыя механізмы аплаты сёння абмяркоўвалі на пашыраным пасяджэнні камісій Палаты прадстаўнікоў. Нагадаем, апошнім часам на слыху два варыянты. Уключыць падатак у цану паліва па прынцыпе "колькі ездзіш - столькі плаціш". Але тады ўверх могуць пайсці цэны на спадарожныя паслугі. Яшчэ адзін спосаб - аплата па заяўнічым прынцыпе з кантролем парушальнікаў з дапамогай відэафіксацыі. Ураду і парламентарыям трэба знайсці той варыянт, які задаволіць усіх. Зараз ідзе актыўнае абмеркаванне пытання.

Адна з галоўных навацый, што прапануецца, - значна павялічыць штраф за неўнясенне падатку. Згодна з новымі правіламі, яго плануецца ўсталяваць у памеры двухразовай гадавой стаўкі дарожнага збору.