Дарожныя службы падрыхтаваліся да любых выклікаў надвор'я

21 ноября 2017

На сталічных дарогах не чакаюць усплёску аварый. Нават у снегапады... Дарожныя службы падрыхтаваліся да любых выклікаў надвор'я. Асфальтавае пакрыццё прывялі ў форму - залаталі амаль паўмільёна квадратаў сталічных дарог. Каб прадухіліць на вуліцах галалёдныя з'явы, дарогі будуць апрацоўваць спецыяльнымі рэчывамі - тэхнічнай соллю і яе сумессю з пяском. Пры гэтым наносіць ахоўны слой рэагентаў будуць на сталічныя дарогі загадзя - яшчэ да выпадзення першага снегу.

Але пры наяўнасці на аўто летняй гумы нават такія меры не дапамогуць вадзіцелям. Інспектары ДАІ раяць змяніць аўтамабільны абутак на зімовы. З 1 снежня за апранутую не па сезоне гуму нядбайныя вадзіцелі будуць аштрафаваныя.