Дарожны рух замёр. Сямейства качак вырашыла перайсці праспект Пераможцаў

24 мая 2018

Вось такую кранальную карціну ўбачылі аўтамабілісты на праспекце Пераможцаў. Дарожны рух там замёр на некалькі хвілін, а ўсё таму, што сямейства качак вырашыла перайсці ажыўленую магістраль. Вадзіцелі далікатна прапусцілі крылатых. Дапамаглі птушкам і неабыякавыя прахожыя. Паводле слоў відавочцаў, качкі паспяхова дабраліся да вадаёма.