Дарожнікі і камунальныя службы горада падрыхтаваліся да работы ў зімовых умовах

25 ноября 2015

Назапашана больш за 57 тысяч тон супрацьгалалёднай сумесі. Пераабсталявана для ўборкі снегу і апрацоўкі дарожнага пакрыцця рэагентамі тэхніка : снегапагрузчыкі, камбінаваныя дарожныя машыны і аўтагрэйдары. Да таго ж у горадзе вызначаны 17 пляцовак, на якія будуць вывозіць снег.

Для жыллёва-камунальных службаў набылі неабходны інвентар, спецыяльныя шуфлі для ўборкі снегу. У першую чаргу будуць прыбіраць выхады з пад'ездаў, дарожкі да прыпынкаў грамадскага транспарту, уезды ў двары і пляцоўкі ля смеццевых кантэйнераў. Каб машыны не перашкаджалі ўборцы тэрыторый, камунальнікі настойліва рэкамендуюць аўтаўладальнікам выконваць правілы паркоўкі.