Дарожная сетка Мінскай вобласці атрымае адразу некалькі мадэрнізаваных участкаў трас

24 сентября 2019

Як расказалі сёння ў  Міністэрстве транспарту і камунікацый,  па-першае, прадоўжыцца  абнаўленне дарогі  Мінск - Мікашэвічы. Праз  два гады  шырокапалосным стане ўчастак ад Слуцка да Салігорска. Гэта  стратэгічны напрамак  з улікам таго, што на поўдні рэгіёна  ўзводзяць новы калійны камбінат. Больш сучаснай стане і дарога на Барысаў. Так, ужо сёлета  пачнецца рэканструкцыя ўчастка ад  Кургана Славы да горада  Смалявічы.