Дарожная міліцыя нагадвае аб правілах руху велааматараў

11 апреля 2017

Бяспека велааматараў - таксама пад пільным кантролем ДАІ. Дарожная міліцыя нагадвае аб правілах руху уладальнікаў двухколых. Так, рухацца ў горадзе аматары экатранспарту могуць па веласіпедных дарожках, або тратуарах. І толькі пры іх адсутнасці - па праезнай частцы. Уважлівымі трэба быць на пешаходных пераходах - там веласіпедысты павінны весці веласіпед за сабой. За выключэннем спецыяльна-абсталяваных пераходаў. На іх нанесена зялёнае пакрыццё.

Акрамя таго, велааматарам неабходна памятаць пра меры бяспекі ў цёмны час сутак. Трэба пазначаць веласіпед святлоадбівальнымі элементамі і ліхтарамі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя