Дарожная карта - спецыяльна для зуброў!

23 декабря 2013

Канцэпцыю праграмы па аднаўленні папуляцыі еўрапейскага зубра ў Мінску падпісалі кіраўнікі прыродаахоўных міністэрстваў Беларусі і Расіі.



Запланаваны стажыроўкі і азнаямленчыя паездкі для беларускіх спецыялістаў у нацыянальныя паркі Расіі, а расіяне ў сваю чаргу прыедуць па вопыт у нашу краіну.



Сяргей Данской, Міністр прыродных рэсурсаў і экалогіі Расіі: Аднаўленне папуляцыі чыстага зубра - гэта дастакова складаная задача, але з улікам таго, што ёсць вялікая папуляцыя зубра ў Беларусі, аднаўляецца папуляцыя ў Расіі, і абмен генетычным матэрыялам і свабодны пераход жывёл праз мяжу і стварэнне ўмоў для гэтага, дазваляе зрабіць папуляцыю ўстойлівай.



Уладзімір Цалко, Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі: Мы абменьваемся інфармацыяй, мы кансультуемся, мы адзін аднаму дапамагаем на міжнароднай арэне, але, праводзячы сумесныя калегіі, мы яшчэ раз даём дынаміку развіцця.



Супрацоўніцтва будзе накіравана на захаванне біяразнастайнасці на тэрыторыі дзвюх краін.