Дарогу з Мінска ў Магілёў перакрыюць з-за ваенных вучэнняў

10 сентября 2014

Сёння рух па трасе М-4 будзе закрыты на некалькі гадзін у першай палове дня. Манеўры беларускіх ваенна-паветраных сіл і войскаў СПА пройдуць недалёка ад вёскі Хутар Чэрвеньскага раёна. Рух па М-4 перакрыюць у абодва бакі, але трапіць у пункт прызначэння будзе ўсё-такі магчыма. Па мясцовай дарожнай сетцы, будзе арганізаваны аб'езд для транспарту.