На цэнтральных магістралях беларускай сталіцы пасля зімы абнаўляюць разметку. Каб паскорыць працэс, на самых загружаных участках наносіць новыя палосы будуць у начны час. Гэта дазволіць пазбегнуць затораў. Прымяняць будуць як правераную тэхналогію, так і інавацыйныя матэрыялы.
Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу вадзіцеляў на правядзенне дарожных работ і рэкамендуе выбіраць аптымальныя маршруты.
Дарогі Мінска прыводзяць у парадак пасля зімы
6 апреля 2021













