Дарогі Беларусі скавала моцная галалёдзіца

18 ноября 2013

Гэты панядзелак у Беларусі можа стаць першым днём бляхара ў сезоне. Сёння дарогі па ўсёй краіне скавала моцная галалёдзіца. Аўтамабілістам варта змяніць стыль язды на зімовы і быць як мага больш уважлівымі. А пешаходам варта памятаць, што спыніць аўтамабіль імгненна, асабліва ў такіх слізкіх умовах, немагчыма. У найбліжэйшыя дні паветра днём прагрэецца да 2-7 градусаў вышэй за нуль. А ў другой палове тыдня чакаюцца яшчэ і дажджы.