Дарога ад Кургана Славы да Смалявіч стане чатырохпалоснай

25 октября 2019
Новыя транспартныя магчымасці краіны.  Дарога ад Кургана Славы да Смалявіч  стане чатырохпалоснай і яе  поўнасцю зробяць з бетону. Ужо пачалася рэканструкцыя першага ўчастка трасы Р53: тэхніка расчышчае тэрыторыю ад расліннасці, ушчыльняюць зямлю. Цалкам новая бетонка да сталічнага горада-спадарожніка, па якой можна будзе ехаць 100 кіламетраў за гадзіну,  будзе гатова праз два гады. Тут з'явяцца і новыя развязкі. Наступны на чарзе ўчастак Р53 - да Жодзіна, а далей і  да Барысава. Гэта ўжо перспектыва 2025 года.