"Дарога да святыняў". У Мінску стартавала акцыя да Дня пісьменства

29 августа 2018

У Мінску стартавала экспедыцыя "Дарога да святыняў". Навукова-асветніцкая акцыя адправіцца ў горад Іванава Брэсцкай вобласці. Раніцай у Свята-Духавым кафедральным саборы ў гонар удзельнікаў прайшло богаслужэнне і хрэсны ход. Паломнікам уручылі духоўныя рэліквіі - Жыватворны агонь ад Гроба Гасподня, абраз Божай Маці і асвячоны хлеб. Ужо ў гэтыя хвіліны экспедыцыю сустракае Лагойск.

Экспедыцыя наведае больш за дзясятак гарадоў. Паломнікі прымуць удзел у богаслужэннях, правядуць навуковыя і творчыя сустрэчы.