Дарога іх прывядзе ў Будслаў

1 июля 2015

Каля трыццаці паломнікаў пераадолеюць больш за сотню кіламетраў на веласіпедах, каб пабываць на ўрачыстасцях у гонар Будслаўскай іконы Божай Маці. Сёння ў сталічным касцёле святых Сымона і Алены перад пачаткам велапаломніцтва вернікі прынялі ўдзел у ранішняй імшы. Узначаліў службу Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч не толькі блаславіў паломнікаў і асвяціў іх на шлях, але і сам адправіўся ў будслаўскі санктуарый на веласіпедзе.

На веласіпедах у Будслаў вернікі адправіліся ўжо 12-ы раз. Урачыстасці там пройдуць 3 і 4 ліпеня пад дэвізам "Марыя - прытулак грэшнікаў". Галоўная асаблівасць у тым, што сёлета адзначаецца 25-годдзе адраджэння паломніцтва да Маці Божай Будслаўскай.