Дарога дадому ператварылася ў сапраўдны кашмар

14 марта 2014

Жыхары вёскі Гердуцішкі сур'ёзна асцерагаюцца, што хутка дабірацца да роднай сядзібы ім прыйдзецца ў літаральным сэнсе ўброд. Асноўная сувязь з горадам - мост цераз Бярэзіну, але і той практычна распаўзаецца па швах. Біць трывогу вяскоўцы пачалі яшчэ 6 гадоў таму. Дзясяткі тэлефонных званкоў і лістоў, але ніякага выніку. Ужо тады не толькі ездзіць, але і хадзіць па пуцеправодзе стала небяспечна. У выніку мясцовыя жыхары рызыкавалі застацца фактычна адрэзанымі ад цывілізацыі. Шматгадовая барацьба і, здаецца, вось ён доўгачаканы вынік.


Усе падрабязнасці ў Карыны Пашковай.


Як вядома, абяцанага чакаюць тры гады, але для жыхароў вёскі Гердуцішкі гэты тэрмін павялічыўся ўдвая. Тым часам дарога дадому для мясцовых ператварылася ў сапраўднае выпрабаванне. З кожным днём пераадольваць пуцеправод станавілася ўсё страшней. Будынак разбураўся прама пад нагамі. Для аўтамабілістаў гэта дарога ўжо даўно стала праверкай на трываласць нервовай сістэмы вадзіцеля.



Гэты мост быў пабудаваны практычна паўстагоддзя таму і з тых часоў з'яўляецца асноўным злучальным звяном паміж горадам і вёскай. Тым не менш апошнія гады хадзіць і ездзіць па пераправе стала не проста непажадана, а вельмі небяспечна. Канструкцыя фактычна распаўзалася па швах.



Практычна шэсць гадоў мясцовыя жыхары абівалі парогі розных інстанцый у пошуках справядлівасці. Дзясяткі тэлефонных званкоў і лістоў не прыносілі чаканага выніку. А некаторыя адказы выклікалі не проста расчараванне, а нават абурэнне.



І надзвычайнае здарэнне адбылося. Два гады таму ў вёсцы гарэў дом, на пажары загінулі гаспадары. Ратавальнікаў прыйшлося чакаць даўжэй, чым звычайна, іх машыны проста не маглі праехаць па старым мосце. А ужо праз год каля перапраў з'явіўся знак. Як высветлілася, аўтамабілі вагай больш за 5 тон не могуць ездзіць па гэтай дарозе.



Пасля шматгадовай барацьбы кліч аб дапамозе, нарэшце, быў пачуты. Ацаніць становішча прыехалі і прадстаўнікі ДРБУ і супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю. У выніку адназначны вердыкт - рамонт неабходны.



Вера Чысцякова, старшыня Маладзечанскага міжраённага Камітэта дзяржкантролю: Пры выездзе на месца камісія ўбачыла, што знакі абмежавання ўсталяваныя, але разам з тым яны не выконваюцца. Побач ферма і пачалася вывозка арганікі, што небяспечна для людзей і для тэхнікі. І насельніцтва вёскі Гердуцішкі магло застацца наогул без пераходу вясной.



На мосце ўжо некалькі тыдняў вядзецца рамонт. Будаўнікі абяцаюць, што зусім хутка канструкцыя будзе цалкам гатовая як для пешых прагулак, так і для бяспечнага руху транспарту.