Дадатковы набор у вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі ўсё-такі будзе

15 июля 2014
Дадатковы набор у вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі ўсё-такі будзе, але толькі на некаторыя спецыяльнасці. Сёння ў Міністэрстве адукацыі падвялі вынікі падачы дакументаў у ВНУ на бюджэт. Набор адбыўся практычна на 100%, калі дакладна - на 96. Менавіта таму рэалізацыю навіны гэтага года - дадатковы набор - хутчэй, можна назваць выключэннем. У першую чаргу такая мера прадугледжаная для таго, каб набраць абітурыентаў менавіта на самыя запатрабаваныя для краіны кірункі. Інфармацыю аб колькасці месцаў і спецыяльнасцях можна будзе даведацца на сайтах кожнай з ВНУ 22 ліпеня.
І, мяркуючы па выніках прыёму дакументаў, адна з самых вострых тэм - недахоп педагогаў - у гэтым сезоне практычна страціла актуальнасць. Толькі ў педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка прыйшло ў чатыры разы больш медалістаў, чым летась. Нагадаем, паводле новых правілаў уступнай кампаніі, медалісты і пераможцы алімпіяд студэнцкі білет атрымліваюць без іспытаў.