Дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць на навагоднія святы з 25 снежня па 11 студзеня

5 декабря 2019
Дадатковыя цягнікі на  навагоднія святы і Раство ў раскладзе Беларускай чыгункі. З 25 снежня па 11 студзеня дадатковыя саставы будуць курсіраваць з Мінска па найбольш запатрабаваных маршрутах. Сярод іх  Гомель, Брэст, Пінск, Мазыр. Продаж білетаў на міжрэгіянальныя лініі пачынаецца за 45 сутак да адпраўлення, таму ўжо зараз можна загадзя набыць квіток.