Даплаты для работнікаў Беларуськалія

11 марта 2021

Работнікам Беларуськалія, якія падлягаюць прафесійнаму пенсійнаму страхаванню, дадзена права на штомесячную даплату да заработнай платы памерам, не меншым за суму ўнёскаў, якія выплачваюцца работадаўцам на прафесійнае пенсійнае страхаванне. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы. Гэта значыць, што зараз, напрыклад, занятыя на падземных работах, на будаўніцтве шахт і рудняў і тыя, хто мае права на датэрміновую пенсію, могуць атрымаць кампенсацыю за працу ў асаблівых умовах замест фарміравання прафесійнай пенсіі.