Допінг-кантроль на II Еўрапейскіх гульнях будзе ажыццяўляцца для ўсіх відаў спорту без выключэння

28 февраля 2019

Да старту II Еўрапейскіх гульняў засталося 113 дзён. Міжнародны форум у Мінску пройдзе пад дэвізам "За чысты спорт". Як стала вядома, допінг-кантроль на першынстве пройдуць ўсе віды спорту без выключэння. Пад абавязковую праверку трапяць пераможцы і прызёры спаборніцтваў, а таксама спартсмены, якія будуць вызначаны з дапамогай жэрабя. Асаблівая ўвага відам спорту, якія часта замяшаныя ў допінг-скандалах, - лёгкай атлетыцы, веласпорту, відам барацьбы. Аналізавацца допінг-пробы па патрабаваннях Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў будуць у аўстрыйскай лабараторыі. У склад міжнароднай каманды, якая забяспечыць допінг-кантроль на II Еўрапейскіх гульнях, увайшлі 10 беларускіх і 30 замежных допінг-афіцэраў. Усяго на гэтую пасаду прэтэндавалі больш як 70 спецыялістаў з 20 краін.

Пункты допінг-кантролю будуць абсталяваныя на кожным спартыўным аб'екце і ў вёсцы. А захоўвацца ўзятыя аналізы - на працягу 10 гадоў.