Донарства на бязвыплатнай аснове развіваюць у Мінскай вобласці

8 января 2020
Падарыць шанц на выратаванне жыцця. Арганізацыю здачы донарскай крыві на бязвыплатнай аснове развіваюць у Мінскай вобласці. Валанцёрскі атрад "Міласэрнасць" дзейнічае на базе Слуцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа. Яны супрацоўнічаюць з мясцовай станцыяй пералівання крыві. З кожным месяцам рады валанцёраў папаўняюцца. Толькі ў мінулым годзе кроў здалі больш за 70 чалавек. Перад здачай крыві з кожным донарам праводзяць навучальныя заняткі, трэнінгі і канферэнцыі.