Донарамі плазмы ў Беларусі сталі 15 чалавек

21 апреля 2020
Першыя 15 чалавек,  якія хварэлі  на COVID-19, сталі донарамі плазмы ў Беларусі. Такую методыку дапамогі спецыялісты ўкараняюць пацыентам, якія ў сувязі з цяжкім станам знаходзяцца пад асаблівай увагай медыкаў. Першыя 6 чалавек здалі сваю плазму ў Мінску. А сёння  забор правялі ў Віцебску на абласной станцыі пералівання крыві. У найбліжэйшыя дні працэдуру будуць праводзіць і ў цэнтры трансфузіялогіі на базе 6-й клінічнай бальніцы сталіцы. Таксама збіраць плазму пачнуць і іншыя абласныя цэнтры краіны.