Дадому вярнуліся 4,6 тысячы беларусаў

27 марта 2020
Вярнуцца дадому  дапамаглі ўжо 4 600 беларусам, паведамляе МЗС. Сёння па ўзгадненні з польскім бокам мяжу перасякуць яшчэ больш за 50 нашых грамадзян.

"Белавія" дастаўляе беларусаў дадому

Вяртанне адладжана з Егіпта і Арабскіх Эміратаў. З Тайланда ў Мінск напярэдадні вярнулася група з 13 чалавек. "Белавія" 30 сакавіка зробіць прамы авіярэйс у Ерэван, якім змогуць вылецець на радзіму беларускія грамадзяне, што знаходзяцца  ў Арменіі. Пры гэтым у кампаніі папярэджваюць: прамыя пералёты паміж краінамі прыпыняць да 8 красавіка. Таксама "Белавія" падоўжыла прыпыненне палётаў у Малдову да 15 мая і ў Грузію да 20 красавіка. Усяго вяртання на радзіму чакаюць больш за 400 беларускіх турыстаў. З сённяшняга дня Расія спыняе рэгулярныя і чартарныя авіязносіны з іншымі краінамі.