Домікі з падагрэвам, каларыйнае меню - насельнікі Мінскага заапарка гатовы сустрэць зіму

23 ноября 2023

Камфорту цеплалюбных насельнікаў Мінскага заапарка не перашкодзіць марознае і снежнае надвор'е. Амаль усіх прыматаў (за выключэннем японскіх макак), а таксама фламінга, пеліканаў, сурыкатаў і мангустаў перасялілі ў зімовыя "кватэры". А з сямействам дзікабразаў госці заапарка развіталіся да вясны: гэтыя жывёлы  абжываюць домікі, недаступныя для вачэй наведвальнікаў. Падчас халадоў змяняецца і рацыён насельнікаў заапарка: павялічваюцца порцыі і каларыйнасць ежы.

Бурыя мядзведзі паступова рыхтуюцца да зімовай спячкі. Трыстан - рэдкі госць на публіцы, але перыядычна яго яшчэ можна ўбачыць у адкрытай вальеры. Нюра таксама пакуль не спіць, але ўжо памяняла футра на зімовае.