Хатнія жар-птушкі на прыватным падворку

3 августа 2018

Шыкоўны хвост і грэбень на галаве... Хатнія жар-птушкі на прыватным падворку. У жыхара Барысава Рыгора Авакяна ў вулічных вальерах жывуць паўліны. Сям'я пачала вырошчваць незвычайных птушак пяць гадоў таму. Зараз птушыная сям'я складаецца з пяці асобін - парачка белых, парачка рознакаляровых і маленькі паўлін. Харчуюцца птушкі свежай гароднінай, травой, а ласуюцца ягадамі, семачкамі і кукурузай. Для сям'і Авакян вырошчванне паўлінаў не праца, а ўсяго захапляльнае хобі.

Зараз хатнія жар-птушкі пачалі рыхтавацца да зімы і скінулі багатыя хвасты. Бліжэй да зімы ў птушак вырасце новае пер'е, а вясной яны зноў пачнуць дэманстраваць сваё багатае ўбранства.