Дом 66 квадратных метраў пабудавалі за 65 гадзін 42 хвіліны

27 апреля 2018

Дом, які пабудавалі за 65 гадзін 42 хвіліны. Будаўнічая арганізацыя завяршыла эксперымент па ўзвядзенні двухпавярховага катэджа ў найкароткія тэрміны. За працэсам можна было назіраць у рэжыме анлайн. Плошча таунхауса - 66 квадратаў пры кошце тысячу рублёў за метр. Усяго скарыстана 37 канструкцый, і гэта толькі першы праект. "Домам за тры дні" ўжо зацікавіліся суседнія краіны, у прыватнасці, Літва. Ці можна за такі тэрмін пабудаваць надзейнае жыллё - даведваўся Аляксей Волкаў.

Паспеюць, не паспеюць - неабыякая інтрыга разгарнулася на вуліцы Сяліцкага, 31, дзе будаўнічая арганізацыя МАПІД вырашыла правесці смелы эксперымент.

66 квадратных метраў за 64 гадзіны. Такую амбіцыйную будаўнічую мэту перад сабой у Беларусі яшчэ не ставілі. Праект у першую чаргу іміджавы. Прычым патэнцыяльныя пакупнікі, ды і проста цікаўныя, маглі ўпэўніцца, што ўсё без падману - за працэсам ад першай да апошняй хвіліны можна было назіраць у рэжыме анлайн.

Сам катэдж новага пакалення складаецца з 37 аднапластовых жалезабетонных панэляў. Матэрыял айчынны, а значыць і цэннік на такія таунхаусы радуе вока і кашалёк - каля тысячы рублёў за метр. Прычым колькасць элементаў, як і форма, абмяжоўваецца фантазіяй - усё роўна, што канструктар збіраць. У гэта паверыў і мінчанін Арцём Мацюк. Паглядзеў, як будуюць у анлайн-рэжыме, і вырашыў: "Трэба браць!".

Зрэшты, асцярогі Сяргея марныя: спецыялісты ўпэўніваюць, таймер, які навіс над будоўляй, не выпадковасць - тэхналогія абкатаная ў Еўропе, і тры дні або восем рабочых змен, - жалезны стандарт, прычым і надзейнасці. Хібнасць - максімум некалькі гадзін, што ў выніку і здарылася.

Куды ідуць матэрыялы? На што марнуюць час рабочыя? Ці не ашукваюць? "Усёвідушчае вока" ведае адказ.

Гэта таксама не проста дэманстрацыя - на рынку такія трансляцыі набіраюць папулярнасць асабліва сярод інвестараў. Вось і за трохсутачнай будоўляй назіралі з Вільнюса.

І хоць першы катэдж усё-такі дарабілі з невялікім спазненнем - дождж унёс карэктывы на некалькі гадзін. У МАПІДзе вырашылі, што адзін у полі не дом - побач пабудуюць яшчэ двух двайнят - своеасаблівую вітрыну эксперыменту, які зусім хутка можа стаць жыллём заўтрашняга дня.