Дом "Мікеланджэла" стаў пляцоўкай для правядзення паказаў і дызайнерскіх калекцый

22 октября 2019

Лакацыя моды і стылю. Дом "Мікеланджэла" ў шматфункцыянальным комплексе "Маяк Мінска" стаў пляцоўкай для правядзення паказаў і дызайнерскіх калекцый. Подыум, згодна з апошнімі сусветнымі тэндэнцыямі, размясцілі на паркінгу будынка. А на другім паверсе да позняга вечара працавалі шоурумы, дзе больш за 40 вядучых дызайнераў і вытворцаў адзення Беларусі прадэманстравалі апошнія калекцыі і правялі майстар-класы. Пра модную лакацыю і самыя яркія моманты свята  рэпартаж Вікторыі Антоненкавай (відэа).