Дом-інтэрнат "Камфортнае жыццё" адкрыўся ў Астрашыцкім Гарадку

8 мая 2020
У Мінскім раёне сёння адкрыўся дом-інтэрнат для людзей пажылога ўзросту і інвалідаў "Камфортнае жыццё". Ён разлічаны на шэсцьдзясят пяць месцаў. На ўсіх паверхах створана безбар'ернае асяроддзе, ёсць асобны медыцынскі блок, фітабар, пакой адпачынку з більярдам і камінам. Уся тэрыторыя абсталявана лавамі і месцамі для рэлаксу, ёсць тэнісныя сталы і спартыўная пляцоўка з трэнажорамі. Сам жа пансіянат знаходзіцца ў экалагічна чыстай зоне - побач возера і сасновы бор.