Даўжнікоў стане прасцей прыцягнуць да адказнасці

10 февраля 2017

Патрабавальнік зможа самастойна адпраўляць дакумент неплацельшчыку па месцы яго працы. У маі ўступіць у сілу закон "Аб выканаўчай вытворчасці". Адно з новаўвядзенняў - заяўнічы прынцып узбуджэння выканаўчай вытворчасці, гэта значыць патрабавальнік будзе надзелены выключным правам.

Алег Сліжэўскі, Міністр юстыцыі Беларусі: "Хтосьці вам, напрыклад, завінаваціўся суму грошай. Тут, праўда, абмежаванне - памер доўгу павінен быць да 10-ці базавых велічынь. Вы ведаеце, дзе гэты даўжнік працуе, у вас на руках выканаўчы ліст, вам не абавязкова прад'яўляць яго судоваму выканаўцу. Вы маеце права накіраваць за сваім подпісам гэты выканаўчы ліст у бухгалтэрыю па месцы працы даўжніка. Бухгалтэрыя абавязаная будзе яго прыняць і выканаць, пералічыць вам з заработнай платы неабходную суму доўгу".

Выключэнне з правіл складуць толькі выпадкі ў частцы маёмасных спагнанняў па крымінальных справах і па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях.